Наши контакты

Абитуриенту

 Главная » Абитуриенту

  
МИНИСТЕРСТВО КУЛЬТУРЫ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ.
 
ГЛАВНОЕ УПРАВЛЕНИЕ ИДЕОЛОГИЧЕСКОЙ РАБОТЫ, КУЛЬТУРЫ И ПО ДЕЛАМ МОЛОДЕЖИ ВИТЕБСКОГО ОБЛИСПОЛКОМА.
 
УО "ВИТЕБСКИЙ ГОСУДАРСТВЕННЫЙ МУЗЫКАЛЬНЫЙ КОЛЛЕДЖ ИМЕНИ И.И.СОЛЛЕРТИНСКОГО"

 

ОБЪЯВЛЯЕТ НАБОР

 

НА 2018-2019 УЧЕБНЫЙ ГОД НА 1 КУРС ДНЕВНОГО ОБУЧЕНИЯ
НА ОСНОВЕ ОБЩЕГО БАЗОВОГО ОБРАЗОВАНИЯ  ПО СПЕЦИАЛЬНОСТЯМ:
  
1.  2-16 01 02 ДИРИЖИРОВАНИЕ (по направлению: академический хор)
2.  2-16 01 31 ИНСТРУМЕНТАЛЬНОЕ ИСПОЛНИТЕЛЬСТВО:
по направлениям:
- ФОРТЕПИАНО.
- ОРКЕСТРОВЫЕ СТРУННО - СМЫЧКОВЫЕ ИНСТРУМЕНТЫ ( скрипка, альт, виолончель, контрабас).
 ОРКЕСТРОВЫЕ ДУХОВЫЕ И УДАРНЫЕ ИНСТРУМЕНТЫ ( флейта, кларнет, гобой, фагот, валторна, тромбон, туба, саксофон, ударные инструменты).
- ИНСТРУМЕНТЫ НАРОДНОГО ОРКЕСТРА ( баян, аккордеон, домра, цимбалы, балалайка, гитара).

КОЛЛЕДЖ ГОТОВИТ:
- учителей детских школ искусств
- артистов оркестра, ансамбля и хора,
- руководителей творческих коллективов.

АБИТУРИЕНТЫ ПРЕДОСТАВЛЯЮТ В ПРИЕМНУЮ КОМИССИЮ СЛЕДУЮЩИЕ ДОКУМЕНТЫ:
- заявление на имя директора колледжа по установленной форме  
-  оригинал документа о базовом образовании (+ копию)
-  документ о музыкальном образовании  
- медицинская справка по форме, установленной Министерством здравохранения   (для поступающих на специальность “Дирижирование” дополнительно справка от врача-фониатора)  
- восемь (8) фотографий 3х4  
- документ, удостоверяющий личность (паспорт, свидетельство о рождении и т.п.) предъявляются абитуриентом лично
   
АБИТУРИЕНТЫ СДАЮТ СЛЕДУЮЩИЕ ЭКЗАМЕНЫ:
СПЕЦИАЛЬНОСТИ "ДИРИЖИРОВАНИЕ",
                                         "ИНСТРУМЕНТАЛЬНОЕ ИСПОЛНИТЕЛЬСТВО"

1. СПЕЦИАЛЬНОСТЬ:
а) исполнение программы
б) сольфеджио

ЗАЯВЛЕНИЯ ПРИНИМАЮТСЯ С 20 июля по 3 августа

ВСТУПИТЕЛЬНЫЕ ИСПЫТАНИЯ ПРОВОДЯТСЯ С 4 августа по 8 августа.
зачисление на 1 курс - по 10 августа.
 
КОНТРОЛЬНЫЕ ЦИФРЫ ПРИЕМА :
Специальность "Инструментальное исполнительство" - 37.
Специальность "Дирижирование" - 8.

КОНСУЛЬТАЦИИ ДЛЯ АБИТУРИЕНТОВ 3 августа.

Адрес колледжа: 210026, г. Витебск, ул. Советская, 23-а,   тел. 67-55-35, 67-56-59, 63-54-97

ЗАЦВЯРЖДАЮ 
намеснiк начальнiка галоўнага 
ўпраўлення iдэалагiчнай работы, 
культуры i па справах моладзi 
Вiцебскага аблвыканкама 
_________________Л.К.Аленская   
«__»__________________2017 г. 

Праграмы 
ўступных выпрабаванняў 
па музычных спецыяльнасцях для паступаючых 
у УА «Вiцебскi дзяржаўны музычны каледж iмя I.I.Салярцiнскага» 

I. Агульныя палажэннi, парадак прыёму, арганiзацыя i правядзенне ўступных экзаменаў 
Установа адукацыi ажыццяўляе падрыхтоўку кадраў 
па наступных музычных спецыяльнасцях:
Шыфр Спецыяльнасць, напрамак спецыяльнасцi, спецыялiзацыя Квалiфiкацыя
16 01 МАСТАЦТВА МУЗЫЧНАЕ
2-16 01 02 Дырыжыраванне (па напрамках)
2-16 01 02-02 Дырыжыраванне(акадэмiчны хор) Кiраўнiк творчага калектыву. Артыст. Настаўнiк.
2-16 01 31 Iнструментальнае выканальнiцтва (па напрамках)
2-16 01 31-01 Iнструментальнае выканальнiцтва (фартэпiяна) Артыст аркестра, ансамбля. Канцэртмайстар. Настаўнiк.
2-16 01 31-02 Iнструментальнае выканальнiцтва (аркестровыя струнна- смычковыяi нструменты (па вiдах iнструментаў)) Артыст. Кiраўнiк творчага калектыву. Настаўнiк.
2-16 01 31-04 Iнструментальнае выканальнiцтва (аркестровыя духавыя i ударныя iнструменты (па вiдах iнструментаў))   Артыст. Кiраўнiк творчага калектыву. Настаўнiк.  
2-16 01 31-05 Iнструментальнае выканальнiцтва (iнструменты народнага аркестра (па вiдах iнструментаў)) Артыст. Кiраўнiк творчага калектыву. Настаўнiк.    
Да пачатку ўступных экзаменаў прыёмная камiсiя ўстановы адукацыi праводзiць гутарку (праслухоўванне, прагляд) з кожным абiтурыентам, каб вызначыць мэтазгоднасць яго ўдзелу ў конкурсе сярод паступаючых.
 
Уступны экзамен па спецыяльнасцi праводзiцца па наступных раздзелах:
- выкананне праграмы;  
- сальфеджыа (пiсьмова i вусна)
     
Адзнакi «0», «1», «2» па адным з раздзелаў экзамену па спецыяльнасцi з’яўляюцца недапушчальнымi для далейшага конкурснага ўдзела.
II. Змест уступных экзаменаў i экзаменацыйныя патрабаваннi
     
 ВЫКАНАННЕ ПРАГРАМЫ
2-16 01 02  Дырыжыраванне
Паступаючыя па напрамку спецыяльнасцi 2-16 01 02-02 «Дырыжыраванне (акадэмічны хор)» павінны:
– праспяваць песню (акапэльна) i раманс (з асабiстым суправаджэннем)
– прачытаць з ліста на фартэпіяна двухрадковую партытуру, прасальфеджыраваць з тактыраваннем харавыя партыі;
– прачытаць на памяць верш цi ўрывак з мастацкай прозы;
– прадэманстраваць узровень слыхавой культуры, музычнай памяцi i рытму;
– выканаць на фартэпіяна эцюд, паліфанічны твор, п’есу;
- прайсцi гутарку.
Усе паступаючыя на спецыяльнасць «Дырыжыраванне» да здачы экзаменаў праходзяць медыцынскi агляд урача-фанiятара.i
       
2-16 01 31 Інструментальнае выканальніцтва (па напрамках)
       
2-16 01 31-01 Інструментальнае выканальніцтва (фартэпіяна)
Паступаючыя па напрамку «Інструментальнае выканальніцтва (фартэпіяна)» павінны прайсці гутарку і выканаць:
– паліфанічны твор трохгалоснага складу (у арыгiнале);
– твор буйной формы;
– п’есу кантыленнага характару
– два эцюды на розныя віды тэхнікі
       
2-16 01 31-02 «Інструментальнае выканальніцтва (аркестровыя струнна-смычковыя інструменты (па вiдах iнструментаў))
       
Паступаючыя па напрамку «Інструментальнае выканальніцтва (аркестровыя струнна-смычковыя інструменты (скрыпка))» павінны прайсці гутарку і выканаць:
– дзве трохактаўныя гамы (мажорную і мінорную) умераным рухам (па 4, 8, 12 і 24 гукі legato) і арпеджыа (3,9 гукаў legato);
– мажорныя і мінорныя гамы ў тэрцыю, сэксту і актаву ў межах першых трох пазіцый (па 1 і 2 інтэрвалы на адзін рух смычка) ва ўмераным руху;
– два эцюды на розныя віды тэхнікі;
– твор буйной формы;
– п’есу (пажадана віртуознага характару).
         
Паступаючыя па напрамку «Інструментальнае выканальніцтва (аркестровыя струнна-смычковыя інструменты (альт))» павінны прайсці гутарку і выканаць:
– дзве трохактаўныя гамы (мажорную і мінорную) умераным рухам (па 4, 8, 12 і 24 гукі legato) і арпеджыа (3,9 гукаў legato);
– мажорныя і мінорныя гамы ў тэрцыю, сэксту і актаву ў межах першых трох пазіцый (па 1 і 2 інтэрвалы на адзін рух смычка) ва ўмераным руху;
– два эцюды на розныя віды тэхнікі;
– твор буйной формы;
– п’есу (пажадана віртуознага характару).
  
Паступаючыя па напрамку «Інструментальнае выканальніцтва (аркестровыя струнна-смычковыя інструменты (вiяланчэль))» павінны прайсці гутарку і выканаць:
– дзве трохактаўныя гамы (мажорную і мінорную) умераным рухам (4, 8, 16 гукаў   legato) і арпеджыа ў  мераным рухам;
– мажорныя і мінорныя гамы ў тэрцыю, сэксту і актаву (1 і 2 інтэрвалы на адзін рух смычка) умераным рухам;
– два эцюды на розныя віды тэхнікі;
– твор буйной формы;
– п’есу.
  
Паступаючыя па напрамку «Інструментальнае выканальніцтва (аркестровыя струнна-смычковыя інструменты (кантрабас))» павінны прайсці гутарку і выканаць:
– гаму;
– эцюд;
– дзве рознахарактарныя п’есы ці нескладаны твор буйной формы;
 
2-16 01 31-04 «Інструментальнае выканальніцтва (аркестровыя духавыя і ударныія і  нструменты (па вiдах iнструментаў))»
   
Паступаючыя па напрамку   «Інструментальнае выканальніцтва (аркестровыя духавыя і ударныя інструменты (флейта, габой, кларнет, фагот, саксафон, валторна, труба, трамбон,  барытон, туба))»    павінны прайсці гутарку і выканаць:
– дзве гамы (мажорную і мінорную) да 4-х знакаў пры ключы staccato i legato  ўмераным рухам, арпеджыа;
– эцюд;
– дзве п’есы (у тым ліку кантыленнага характару) ці часткі цыклічнага твора.))
     
Паступаючыя па напрамку   «Інструментальнае выканальніцтва (аркестровыя духавыя і ударныя інструменты (ударныя інструменты))»   павінны прайсці гутарку і выканаць:
на ксілафоне:
– дзве гамы (мажорную і мінорную) да 4-х знакаў пры ключы  ўмераным рухам, арпеджыа;))
  – эцюд;
– дзве п’есы ці часткі цыклічнага твора.
на малым барабане:
– рытмічныя фігуры (“двойкі”, “тройкі”), рытмічныя камбінацыі;
– два эцюды.
       
2-16 01 31-05 «Інструментальнае выканальніцтва (інструменты народнага аркестра (па вiдах iнструментаў)»
(па вiдах iнструментаў)» Паступаючыя па напрамку «Інструментальнае выканальніцтва (інструменты народнага аркестра (гітара класiчная, цымбалы, балалайка,  домра, мандаліна))»   павiнны прайсці гутарку і выканаць:
– дзве гамы (мажорную і мінорную) у дзве актавы і арпеджыа  ўмераным рухам;
– эцюд;
– два рознахарактарныя творы (у тым лiку буйнай формы).
         
«Інструментальнае выканальніцтва (інструменты народнага аркестра (баян, акардэон))»   прайсцi гутарку i выканаць:
– дзве гамы (мажорную і мінорную) у 3-4 актавы  штрыхамi і штрыхавымi варыянтамi, арпеджыа;
– эцюд;
– паліфанічны твор;
– твор буйной формы (саната, сонаціна, сюіта не менш 3-х частак);
– п’есу на iнструменце з выбарнай клавiятурай;
– п’есу вiртуознага характару цi  апрацоўку народнага твора.
           
САЛЬФЕДЖЫА
Экзаменацыйныя патрабаваннi ўcтанаўлiваюцца ў аб’ёме праграм па сальфеджыа   дзiцячых школ мастацтваў.
Паступаючыя па напрамках спецыяльнасцi «Інструментальнае выканальніцтва (фартэпіяна)», «Інструментальнае выканальніцтва (аркестровыя струнна-смычковыя інструменты (скрыпка, альт, вiяланчэль))», «Дырыжыраванне (акадэмічны хор)» павiнны:
1. Напісаць аднагалосны дыктант на працягу 25 хвілін у аб’ёме 8 тактаў у мажорных ці мінорных танальнасцях з нескладаным рытмам і храматызмамі (памеры: 2/4, 3/4, 4/4; дыктуецца 10 разоў). Рытмічныя цяжкасці: сінкопы, трыёлі, ноты з кропкай, шаснаццатыя.
2. Праспяваць гаму да 4-х знакаў: мажорную (натуральную, гарманічную) і мінорную (натуральную, гарманічную і меладычную).
3. Праспяваць у танальнасці:
– ступені;
– інтэрвалы з вырашэннем (характэрныя, трытоны);
– акорды (трохгуччы галоўных ступеняў і іх ператварэнні, дамінантсэптакорд і яго ператварэнні з вырашэннем, паменшаны сэптакорд VII ступені і малы сэптакорд VII з вырашэннем, сэптакорд ІІ ступені).
4. Праспяваць ад гуку ўверх і ўніз асобныя інтэрвалы і акорды, (указаныя ў п.3); сэптакорды VII i II ступені – толькі ўверх; павялічанае і паменшанае трохгуччы – уверх і ўніз з вырашэннем.
5. Вызначыць на слых:
– інтэрвалы і акорды ад гука (адпаведна п.3);
– інтэрвалы і акорды ў танальнасці, асобна і ў паслядоўнасці 4- 6  інтэрвалаў, 3-4 акорды).
6. Праспяваць з ліста незнаёмую мелодыю з тактыраваннем (дырыжыраваннем) у памерах 2/4, 3/4, 4/4 (меладычныя і рытмічныя цяжкасці – адпаведна дыктанту).
           
Паступаючыя па напрамках спецыяльнасцi  «Інструментальнае выканальніцтва (інструменты народнага аркестра (баян, акардэон, гiтара класiчная, балалайка, домра, мандалiна, цымбалы))» павiнны:
1. Напісаць аднагалосны дыктант на працягу 25-30 хвілін у аб’ёме 8 тактаў, дыятанічны, у натуральным, гарманічным мажоры ці ў адным з відаў мінору; памеры: 2/4, 3/4, 4/4; дыктуецца 10 разоў. Рытмічныя цяжкасці: чвэрць з кропкай і восьмая, шаснаццатыя, пункцірны рытм, трыёль, сінкопы.
2. Праспяваць гаму: мажорную (натуральны від), мінорную (віды – натуральны, гарманічны, меладычны) да 4-х знакаў пры ключы.
3. Праспяваць у танальнасці:
-   ступенi;
– інтэрвалы з вырашэннем: (дыятанiчныя, трытоны (2 пары), характэрныя інтэрвалы (2 пары));
– акорды (трохгуччы галоўных ступеняў і іх ператварэнні, дамінантсэптакорд і яго ператварэнні з вырашэннем, павялічанае і паменшанае трохгуччы з вырашэннем).
4. Праспяваць ад гуку ўверх асобныя інтэрвалы і акорды, ўказаныя ў п.3. 5. Вызначыць на слых:
– інтэрвалы, акорды ў танальнасці, асобна і ў паслядоўнасці (3-4 інтэрвала, 3-4 акорда);
6. Праспяваць незнаёмую мелодыю з ліста з тактыраваннем (дырыжыраваннем) у танальнасці да 2-х знакаў (меладычныя і рытмічныя цяжкасці – адпаведна дыктанту).
           
Паступаючыя па напрамках спецыяльнасцi  «Інструментальнае выканальніцтва (аркестровыя струнна-смычковыя інструменты (кантрабас))», «Інструментальнае выканальніцтва (аркестровыя духавыя і ударныя інструменты (флейта, габой, кларнет, фагот, валторна, туба, трамбон, труба, барытон, саксафон, ударныя iнструменты))» павiнны:
1. Напісаць аднагалосны дыктант на працягу 30 хвілін у аб’ёме 8 тактаў, дыятанічны, у натуральным мажоры ці ў адным з відаў мінору; памеры 2/4, 3/4; дыктуецца 10 разоў. Рытмічныя цяжкасці: чвэрць з кропкай і восьмая, шаснаццатыя, пункцірны рытм.
2. Праспяваць гаму: мажорную (натуральны від), мінорную (віды – натуральны, гарманічны, меладычны) да 4-х знакаў у ключы.
3. Праспяваць у танальнасці:
-  ступенi;
– павялічаную секунду, паменшаную сэптыму, трытоны з вырашэннем;
– акорды (трохгуччы галоўных ступеняў і іх ператварэнні, дамінантсэптакорд і яго ператварэнні з вырашэннем).
4. Праспяваць ад гука ўверх асобныя інтэрвалы і акорды, указаныя ў п.3. 5. Вызначыць на слых:
-  iнтэрвалы, акорды ад гуку (у адпаведнасцi п.3)
– інтэрвалы і акорды ў танальнасці, асобна і ў паслядоўнасці 3- 4  інтэрвала, 2-3 акорда).
6. Праспяваць з ліста незнаёмую мелодыю з тактыраваннем (дырыжыраваннем) у танальнасці да 2-х знакаў (меладычныя і рытмічныя цяжкасці – адпаведна дыктанту).

 

 

19.10.2017